Метадыстцы Бешанковіцкага Дома рамёстваў прызначылі штраф



У канцы чэрвеня ў мясцовым судзе прайшоў суд над Ганнай Гудаўскай, піша @vitebsk_info.

Жанчына — майстрыха па маляванках, яна прыносіла Дому рамёстваў дыпломы, удзельнічала ў фестах, пленэрах і конкурсах, праводзіла майстар-класы па ганчарнай справе для дзяцей і дарослых.

Як аказалася, яе асудзілі за рэпост старога фільма аб злачынствах Лукашэнкі (фільм прызналі экстрэмісцкім яшчэ ў 2019 годзе) і, верагодна, за некаторыя публікацыі Белсату. Жанчыне прызначылі штраф у памеры 925 рублёў.

вясна