У Менску судзяць пісьменніка і фатографа Зміцера Баяровіча і яго жонку Валерыю
У судзе Ленінскага раёна Менска 19 ліпеня пачнуць судзіць пісьменніка і фатографа Зміцера Баяровіча і ягоную жонку Валерыю Баяровіч. Іх вінавацяць у арганізацыі і прадрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, ці ўдзеле ў іх паводле ч. 1 арт 342 КК. Справу будзе разглядаць суддзя Юлія Інчына.

Зміцер працаваў на дзяржаўным тэлеканале СТВ, але ў 2020 годзе звольніўся на знак пратэсту супраць гвалту ў дачыненні да ўдзельнікаў мірных акцый.
Раней, у 2012 годзе, у выдавецтве «Галіяфы» выйшла ягоная дэбютная кніга «Шалі».
Падтрымаць мужа і жонку грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Валерыя Уладзіміраўна Баяровіч, Дзмітрый Уладзіміравіч Баяровіч.
вясна