Бацьку 4 дзяцей Максіма Дуброўскага арыштавалі на 14 сутак
Прыхажданіна царквы „Святло ісціны” Максіма Дуброўскага затрымалі ўчора, 18 ліпеня.

Ноч ён прабыў у ІЧУ на Акрэсціна. Сёння ягоную справу разглядзела суддзя Цэнтральнага раёна Менска Вікторыя Шабуня. Яна прызнала яго вінаватым паводле арт. 24.3 КаАП за „непадпарадкаванне міліцыянту”.
Бацьку 4 маленькіх дзяцей суд прызначыў 14 сутак арышту.
Крыніца: @christianvision