Паўлу Латушку паступіла чарговая пагроза забойствам



Паўлу Латушку паступіла чарговая пагроза забойствам за тое, што ён займаецца зборам доказаў злачыннага вывазу дзяцей з часова акупаваных тэрыторый Украіны ў Беларусь.

Пра гэта ён заявіў у эфіры “Белсату”.

“Яны разумеюць, што мы не будзем спыняць нашу дзейнасць. Яны разумеюць, што толькі спыніўшы нашу дзейнасць, можна паспрабаваць спыніць гэта працэс, скіраваны на тое, каб прыцягнуць да адказнасці самога Лукашэнку. Яны дасылаюць пагрозы. Іх было ўжо больш за дзесяць. Апошняя прыйшла ўчора вечарам – пагроза забойства ў адносінах да мяне. Але дэматываваць мяне не магчыма. З іншага боку, мы разумеем, што фактычна вельмі моцна ўдарылі ў рэжым і стварылі велізарную пагрозу”, – расказаў Латушка.