За тыдзень у Беларусі патанула 17 чалавек
За тыдзень, з 14-га па 21-е ліпеня, на вадаёмах краіны патанула 17 чалавек, з якіх адзін падлетак. Гэта самы горшы паказчык сёлетняга купальнага сезону, паведамляюць у Таварыстве выратавання людзей на вадзе. Ва ўсіх выпадках трагедыі здарыліся ў месцах не вызначаных для купання.

Таму галоўны заклік ратавальнікаў да грамадзян – адпачываць на афіцыйных пляжах, – адзначае інструктар таварыства Ігар Кавалёў:
– Там дзяжураць ратавальнікі, там бяспечна. Менавіта пляж, які правераны, праверана дно, праверана вада, таму там можна купацца дастаткова бяспечна. Там можна прасіць пра дапамогу, якая гарантавана будзе аказана, бо там ёсць ратаўнікі. Тым не менш людзі ідуць у ваду дастаткова далёка ад пляжа, якія арганізаваныя.
За ўвесь сёлетні купальны сезон, які трывае ў краіне з сярэдзіны траўня, ахвярамі вады стала 75 чалавек, з якіх 7 падлеткі.
Беларускае Радыё Рацыя