Былы палітвязень Максім Сілюк просіць дапамогі



36-гадовы былы палітвязень Максім Сілюк з Берасця вымушаны быў пакінуць Беларусь.

Пастаянны кантроль ахоўнікаў рэжыму ў пагонах, адсутнасць працы вымусілі шукаць лепшай долі за мяжой. Яму дапамаглі эвакуявацца, паколькі меў прадпісанне не пакідаць краіну. На новым месцы Максім уладкаваўся на працу, зняў кватэру, забірае да сябе 15-гадовага сына. Але падарванае ў калоніі здароўе турбуе. Узніклі і матэрыяльныя праблемы, кажа Максім Сілюк:

– Мае сябры адразу знайшлі для мяне працу. Уладкавалі мяне ў таксі – але машына не свая. Увогуле не атрымоўваецца нармальна жыць пасля калоніі. Праблемы са здароўем. Гэта зубы само сабой, і падводзіць мочаполавая сістэма, таму што ў калоніі ты не можаш схадзіць у прыбіральню тады, калі табе гэтага хочацца, а ходзіш калі ёсць такая магчымасць. З-за гэтага і кішэчнік пакутуе – але ён неяк аднавіўся ў мяне. Мочаполавая сама не хоча аднаўляцца. На жыллё не хапае мне, жыву пакуль у сяброў, шукаю новае жыллё. Таму прашу дапамогі.

Цалкам размова:

Дапамагчы Максіму можна па банкаўскіх рэквізітах (польскі рахунак):
IBAN:
PL40102049000000890235530625
BIC: BPKOPLW
MAKSIM SILIUK

Беларускае Радыё Рацыя