За распаўсюд „экстрэмізму” аштрафавалі педагога-арганізатара
Суддзя суда Сенненскага раёна Людміла Талай 29 чэрвеня аштрафавала педагога-арганізатара віцебскай сярэдняй школы №28 Караліну Звярынскую. Раней яе справа значылася ў раскладзе суда Першамайскага раёна Віцебска, аднак яго перадалі па месцы рэгістрацыі педагога — у Сенненскі раён.

«Правапарушальніцу» выявілі сенненскія міліцыянты, калі яны праводзілі маніторынг сацыяльнай сеткі Інстаграм. Аказалася, што педагог была падпісана на інфармацыйны рэсурс з назвай «Радыё Свабода – Беларусь», які ў снежні 2021 года ўключылі ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
На падставе пратакола і прызнання віны самой настаўніцай, суддзя Талай, у межах ч.2 арт.19.11 КаАП, аштрафавала Звярынскую на 370 рублёў без канфіскацыі тэлефоннага апарата, піша (https://viciebskspring.org/news/sud/item/5774-za-raspausyud-ekstremizmu-ulady-ashtrafavali-pedagoga-arganizatara) «Віцебская Вясна».