Пятая за тыдзень ракетная атака расейцаў на Адэсу

У выніку начное ракетнае атакі расейскіх акупантаў на Адэсу ў больніцы гораду даставілі 17 чалавек, у тым ліку траіх дзяцей. 17-гадовы падлетак знаходзіцца ў рэанімацыі, стан цяжкі. Пра гэта паведаміў кіраўнік ваеннай адміністрацыі Алег Кіпер. Раней паведамлялася, што ад аскепкаў загінуў мужчына. Украінская служба па надзвычайных сітуацыях паведаміла пра тое, што ў выніку пятай за тыдзень ракетнай атакі на Адэсу моцна пашкоджаны найвялікшы праваслаўны храм у горадзе — Спаса-Праабражэнскі сабор.