За «здраду дзяржаве» 24 ліпеня ў Менску пачнуць судзіць Аляксандра Мірскага



24 ліпеня Мінскі гарадскі суд пачне разгляд справы ў дачыненні да Аляксандра Іванавіча Мірскага паводле ч.1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве). Справу будзе разглядаць Алена Шылько.

Пра затрыманне Мірскага стала вядома зімой — пра гэта распавялі ў прапагандысцім фільме на АНТ. Там паведамлялася, што мужчына 7 гадоў супрацоўнічаў з польскімі і літоўскімі спецслужбамі, а цяпер знаходзіцца пад следствам і абвінавачваецца па артыкуле аб здрадзе дзяржаве.

Адзначым, што дадзеныя абвінавачанага цалкам супадаюць з былым кіраўніком Рэспубліканскага саюза турыстычных арганізацый Беларусі Аляксандрам Мірскім, які займаў гэтую пасаду шмат гадоў.

вясна