Патанула 87 чалавек, выратавалі – 94
У Таварыстве выратавання людзей на вадзе правялі разбіральніцтвы па ўсіх фактах патаплення грамадзянаў пры купанні за два месяцы сёлетняга купальнага сезону. Выявілася, што ў 42% ахвяры знаходзіліся нападпітку, у 80% трагедыі здарыліся ў нявызначаных месцах для купання.

Па словах ратавальніка Аляксея Нагорнага, адпачываючы пад алкаголем цалкам забываецца на бяспеку:
– Як правіла, дарослыя ў стане алкагольнага ап’янення. То бок гэта людзі, якім, груба кажучы, “мора па калена”. Мала таго, што купаюцца, шматлікія яшчэ спрабуюць гуляць у нейкія гульні, не разумеючы, да якіх наступстваў гэта можа прывесці. Вось у памяці ў мяне выпадак, калі хлопец дзяўчыну пасадзіў на плечы – яна весяліцца і не разумее, што хлопец ужо патануў. Вось гэта грэбаванне небяспекай можа для дарослых згуляць злы жарт. Некаторыя спрабуюць, мяркуючы, што ў іх хопіць сіл, пераплысці на той бок.
Статыстыка ад ратавальнікаў трывожная: з сярэдзіны траўня патанула 87 чалавек, з якіх 7 непаўнагадовых. Выратаваць атрымалася 94 чалавекі, з якіх 28 падлеткаў.
Беларускае Радыё Рацыя