“Вясна” апублікавала фільм аб пратэстах дзеля бяспекі людзей
Сёння на ютуб-канале „RU Delfi Літва” выйшаў дакументальны фільм Мікалая Мамінава „Хроніка сучаснасці” аб пратэстах у Беларусі ў 2020 годзе. На кадрах добра бачныя твары многіх пратэстоўцаў, што ўжо зацікавіла сілавікоў у Беларусі.
Пасля поўдня фільм знік з адкрытага доступу, але беларускія праваабаронцы вырашылі апублікаваць, каб людзі мелі магчымасць знайсці сябе і паклапаціцца пра сваю бяспеку. Як чытаем у тэлеграм-канале цэнтру “Вясна”, фільм быў выдалены з Youtube-канала Delfi, але ГУБАЗіК паспеў яго спампаваць і ўжо заліў на свой канал.
Калі вы знайшлі сябе ў відэа ці вам патрэбна дапамога з тэрміновай эвакуацыяй з Беларусі — звяртайцеся на @help_bysol, раяць праваабаронцы.
Беларускае Радыё Рацыя
