Пасля публікацыі фільма Delfi пра беларускія пратэсты ў BySol звярнуліся дзясяткі людзей



Тым, хто пазнаў сябе на кадрах дакументальнага фільма „Хроніка сучаснасці“ аб пратэстах 2020 года і цяпер у Беларусі, „прапанова будзе толькі адна — перамясціцца ў бяспечнае месца“, заявіў 25 ліпеня ў каментары „Позірку“ кіраўнік фонду салідарнасці BySol Андрэй Стрыжак.

На яго думку, рызыка быць прыцягнутым паводле арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) пасля рэлізу фільма „цалкам сабе не ілюзорная, тым больш што сілавікі прама пра гэта сказалі”.

Паводле словаў кіраўніка BySol, у фондзе „кансультуюць усіх, хто звяртаецца“.

Суразмоўца падкрэсліў, што для сілавікоў з’яўленне фільма стала трыгерам працаваць у пэўным кірунку, як гэта было з кнігай „Я выходжу“.

Крыніца: „Позірк“