У Берасці затрымалі майстра шахматаў Дзмітрыя Буланава

Сілавікі затрымалі шахматыста з Берасця Дзмітрыя Буланава. З ім запісалі прымусовае відэа, у якім Дзмітрый кажа, што перасылаў “экстрэмісцкія матэрыялы” і быў зарэгістраваны ў плане “Перамога”. Таксама ён прызнаецца на камеру, што мае дома два БЧБ-сцягі. Сілавікі кажуць, што Дзмітрый адбыў трое сутак за кратамі і быў адпушчаны пад падпіску аб нявыездзе. Аднак праз ягоны тэлефон яны атрымалі доступ да чату “Свабодныя шахматысты Беларусі” і цяпер пагражаюць рэпрэсіямі іншым яго ўдзельнікам.