Для чаго беларускі спецназ на БелАЭС?



На БелАЭС стварылі батальён спецыяльнага прызначэння, які будзе ахоўваць перыметр атамнай станцыі, весці баявыя дзеянні на іншых тэрыторыях, адсочваць і знішчаць дыверсійна-выведвальныя групы і ўзброеныя фарміраванні.

Больш верагоднае прызначэнне спецназу на БелАЭС агучыў радыяцыйны хімік Сяргей Бесараб:

– Гэта звычайны, даволі танны папулізм, пра тое што яны будуць абараняць беларускую АЭС. А што такое беларускі спецназ? Гэта людзі з 9 класамі адукацыі. Гэта робіцца для таго, каб трымаць кантынгент на мяжы з Еўразвязам, вельмі трэндавая радыяцыйная тэма. Галоўная мэта ўладаў Беларусі – захоп інфармацыйнага поля. Вельмі відавочная тут рука ФСб Расеі ў фармаванні інфармацыйнай павесткі, якая патрэбна для таго, каб проста прыкрыць перамяшчэнне кантынгенту да мяжы.

Радыяцыйны эксперт таксама не адмаўляе таго, што ў выпадку правакацый ПВК «Вагнер» на тэрыторыі Беларусі, падраздзяленні спецназу на БелАЭС сапраўды прыдадуцца і выступяць своеасаблівым «ультыматумам» для Расеі на беларускай тэрыторыі.

Фота Сяргея Бесараба і Ашмянскага весніка:

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя