Бастунец: Паўла Мажэйку ведаю з 2001 года



Гарадзенскага журналіста Паўла Мажэйку асудзілі ў Беларусі да 6 год зняволення. Кіраўнік БАЖ Андрэй Бастунец узгадвае сваё даўняе знаёмства з Паўлам Мажэйкам:

Павел – гэта, на мой погляд, адзін з выбітных прадстаўнікоў Гарадзеншчыны. Я яго памятаю, прыкладна, з 2001 года. Як раз тады ён трапіў пад крымінальны пераслед разам з Міколам Маркевічам. І з таго часу мае ўражанні ад яго толькі паляпшаліся. Гэта вельмі рознабаковая і светлая асоба.

Па словах Бастунца, прысуд Мажэйку – гэта прысуд за іншадумства.

Я думаю, што гэта наогул прысуд усім іншадумцам, бо, зразумела, тут асоба Паўла іграе сваю ролю, але мы бачым, што апошнія месяцы проста неадэкватныя прысуды выносяцца па самых розных судовых справах. Я ўзгадваю суд 21-22 году, тады яго фігуранты атрымалі паўтара – два гады абмежавання волі. Зараз ужо пра такія тэрміны, такі чорны гумар, можна толькі марыць, сёння мы бачым і шэсць, і восем, і чатырнаццаць гадоў.

Андрэй Бастунец запрасіў усіх журналістаў па ўсім свеце далучыцца да ініцыяванага БАЖ Марафону салідарнасці са зняволенымі журналістамі.

Беларускае Радыё Рацыя