Зміцер Дашкевіч знаходзіцца ў карцары



“Ад першага дня прыбыцця ў СІЗА Жодзіна Зміцер знаходзіцца ў карцары. Ён вымушаны знаходзіцца там, бо адмаўляецца ісці ў камеру да гвалтаўнікоў, куды яго заводзяць”, — паведамілі яго сябры ў сацыяльных сетках.

Палітвязень Зміцер Дашкевіч павінен быў выйсці на волю на пазамінулым тыдні пасля 16-ці месяцаў, праведзеных за кратамі. Але яго пакінулі за кратамі па новым артыкуле 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі).

Год таму Змітра Дашкевіча разам з жонкай Настай абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту 23 жніўня 2020 года. 14 ліпеня 2022 года Змітру прызначылі 1,5 года калоніі, а Насце — 3 гады “хатняй хіміі”.

Беларускае Радыё Рацыя