Дапамога малазабяспечаным і шматдзетным сем’ям на Піншчыне
На Піншчыне талакой маюць намер дапамагчы малазабяспечаным, шматдзетным сем’ям падрыхтаваць дзяцей да новага навучальнага года. На працягу жніўня валанцёры мясцовага дабрачыннага Цэнтра сацыяльных рашэнняў будуць збіраць ахвяраванні, якія пойдуць на патрэбы як найменей паўсотні сем’яў, якім трэба такая падтрымка.

Кіраўнік установы Уладзімір Гарох адзначае, што такім чынам вырашаецца вельмі істотная сацыяльная праблема:
– Пад нашым папячыцельствам шматдзетныя сем’і, сем’і ў сацыяльна-небяспечным становішчы, менавіта дзеці маюць патрэбу ў гэтай дапамозе. Бо праводзячы такія акцыі, мы яшчэ спрыяем такому паняццю, як недыскрымінацыя дзяцей. Таму што дзеці з нядобранадзейных сем’яў апранаюцца не так, як апранаюцца іх аднагодкі з шчасных сем’яў. І хочацца, каб у такіх дзяцей было і добрае новае адзенне, сшыткі, ручкі для поўнага забеспячэння навучальнага працэсу.
Суразмоўца дадае, што дапамога надаецца канкрэтным сем’ям, якія пацвярджаюць свой статус і цяжкі матэрыяльны стан. Таму ўсё робіцца адрасна і канкрэтна.
Беларускае Радыё Рацыя, эксперт