Рыгор Астапеня: Моладзь Беларусі ў большасці супраць вайны ва Украіне, ядзернай зброі Расеі і саюзу з ёй
Прэс-клуб Беларусь правёў анлайн-прэзентацыю вынікаў новага апытання грамадскай думкі Chatham House пра каштоўнасці моладзі ў Беларусі.

Асноўныя вынікі прадставіў дырэктар Беларускай ініцыятывы «Chatham House» Рыгор Астапеня:
– Было б наіўна казаць, што сярод беларускай моладзі ўвогуле няма прыхільнікаў саюзу з Расеяй. Такія людзі ёсць, каля 30 працэнтаў. У асноўным, гэта людзі, якія з’яўляюцца аўдыторыяй дзяржаўных СМІ. Палова наўпрост кажа, што яны не падтрымліваюць вайну. Колькасць людзей, якія падтрымліваюць, каля 18 працэнтаў. Беларуская моладзь усё-такі дастаткова антываенная. Што мусіла б рабіць Беларусь у гэтай вайне? Поўны нейтралітэт краіны – гэта адна трэць. Ядзерная зброя ў Беларусі? 30% ставяцца станоўча да гэтага. 70% адносіцца адмоўна.
Па выніках апытання моладзі Беларусі даследчыкі склалі два асноўныя каштоўнасныя партрэты маладзёнаў. Гэта памяркоўна незадаволеныя і адкрытыя прагрэсіўныя дэмакраты з праеўрапейскімі поглядамі, якія чытаюць недзяржаўныя СМІ – 31 %. Другую групу ў колькасці 27% склалі закрытыя кансерватары, якія добра ставяцца да Расеі і чытаюць дзяржаўныя СМІ.
Беларускае Радыё Рацыя









