Радыяцыя ў грыбах на Гомельшчыне



У Добрушскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі 27 ліпеня грыбнік прынёс баравікі, што ён сабраў каля пасёлка Дубяцкое. Мужчына хацеў праверыць ровень радыяцыі ў грыбах. Як паказала даследаванне, ровень радыёнуклідаў у 2,5 разы перавышаў дапушчальную мяжу.

У цэнтры адзначылі, што ўсяго за сем месяцаў з пачатку года праверылі 380 проб. Пры гэтым спецыялісты тройчы фіксавалі перавышэнне радыёнуклідаў у лісічках, чарніцах і баравіках. У ведамстве падкрэслілі, што на тэрыторыі Добрушскага раёна павышаны ровень радыяцыі фіксуецца ў двух лясніцтвах – Шабрынскім і Добрушскім.

Беларускае Радыё Рацыя