Праваабаронца распавяла, колькім людзям ужо дапамагла „Вясна”



Тэма палітвязняў у Беларусі – гэта адна з галоўных тэм для ўсёй неабыякавай грамадскасці. Балюча ўспрымаюцца здзекі рэжыму над лепшымі беларусамі, якіх кідаюць за краты. Людзей дыктатар з васаламі знішчае духоўна і фізічна.

Алена Маслюкова

Зняволеным і пераследуемым увесь час дапамагаюць сябры праваабарончага цэнтру «Вясна», кажа праваабаронца Алена Маслюкова:

– Колькасць людзей, якім я дапамагаю – лік ідзе ўжо на сотні. Ёсць чым ганарыцца, бо дзякуючы маім намаганням некаторым з іх удалося пазбегнуць пазбаўлення волі, і гэтыя людзі цяпер прыносяць вялікую карысць сваёй працай і ўносяць свой унёсак у справу вызвалення палітзняволеных і ў справу працы з людзьмі, якія церпяць рэпрэсіі.

Больш падрабязна пра рэпрэсіі рэжыму ў Беларусі на працягу трох апошніх гадоў вы можаце паслухаць у публіцыстычнай перадачы «Мы бачым» сёння 30 ліпеня ў 17.10 па беларускім часе, па польскім – на гадзіну раней.

Беларускае Радыё Рацыя