30 ліпеня – Сусветны дзень барацьбы з гандлем людзьмі
На календары – Сусветны дзень барацьбы з гандлем людзьмі. Для Беларусі гэта адчувальная праблема. Паводле афіцыйных дадзеных, штогод каля 150-200 грамадзянаў трапляюць у працоўнае і сэксуальнае рабства. Пераважна бяда здараецца ў замежжы.
“Першапачаткова людзі жадаюць зарабіць і не звяртаюць увагі на нейкія акалічнасці”, – адзначае эксперт:
-Асноўная мэта – гэта зарабіць грошы. Чалавека штурхае жаданне вырашыць жыццёвыя патрэбы проста ў забеспячанні элементарных, штодзённых патрэбаў у ежы, адзенні. І гэта магчымасць паехаць зарабіць грошы, а пасля прыехаць і вырашыць свае праблемы.
Паводле статыстыкі Упраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі, найчасцей грамадзянаў вывозяць, зацягваючы ў рабства, ў Расею, Малдову, Балгарыю і краіны Блізкага Усходу.
Беларускае Радыё Рацыя