Амаль 200 дзён знаходзіцца за кратамі палітвязень Андрэй Цыпак



Ён абвінавачваецца адразу ў трох палітычна матываваных крымінальных артыкулах.

Палітвязню Андрэю Цыпаку прад’яўленыя абвінавачванні па такіх артыкулах як арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы, арт. 352 Крымінальнага кодэкса — Неправамернае завалоданне камп’ютарнай інфармацыяй і арт. 203-1 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных.

– Былы супрацоўнік МТС з Берасця быў затрыманы ў лістападзе 2022 года. У пакаяльных відыё сцвярджаецца, што ён меў доступ да дадзеных, якія перадаў у «Чорную кнігу Беларусі».

Праваабаронцам таксама вядома пра моцнае збіццё палітвязня падчас затрымання. Судовае паседжанне адбылося ў закрытым рэжыме, таму яго вынік не вядомы. Суддзя — Вера Філонік. Андрэй Цыпак знаходзіцца ў СІЗА №7 горада Берасця.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя