У Беластоку адбылася сустрэча з Зянонам Пазьняком (фотарэпартаж)



30-га ліпеня ў Беларускім хабе „Новая зямля“ адбылася сустрэча з палітыкам, лідарам нацыянальна-вызвольнага руху „Вольная Беларусь”, Зянонам Пазьняком. Палітык і ідэолаг нацыянальнага Адраджэньня расказаў пра сваё бачанне цяперашняй сітуацыі ў Беларусі і адказаў на пытанні. У канцы сустрэчы ахвотныя маглі набыць кнігі Зянона Пазьняка і падпісаць іх. Арганізатарам мерапрыемства выступіла аб’яднанне „Рух”.

Беларускае Радыё Рацыя