Палітвязні Раман Багнавец і Віталь Пракапчук адсвяткуюць свае народзіны за кратамі
Раман Багнавец і Віталь Пракапчук – гэтыя палітвязні з Берасцейшчыны адсвяткуюць свой Дзень народзінаў 01 жніўня.

Яны знаходзяцца за кратамі па крымінальных палітычна матываваных справах:
– Палітвязень Раман Багнавец затрыманы 10 жніўня 2020, гэта адразу ж на наступны дзень пасля акцыі пратэсту звязанай з прэзідэнцкімі выбарамі ў Пінску. Абвінавачванні прад’яўленыя па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках. Прысуджана 6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Суддзя — Яўген Брэган. Даслаць паштоўкі ці лісты з віншаваннямі да Дня нараджэння можна ў папраўчую калонію №1.
– Палітвязень Раман Пракапчук затрыманы 19 жніўня 2020 года разам з сынам Ягорам. Падстава — справа аб „масавых беспарадках” 10 жніўня ў Берасці. Прысуд — чатыры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму. 01 жніўня сустрэне свой трэці запар Дзень народзінаў за кратамі. Падтрымаць можна даслаўшы карэспандэнцыю ў папраўчую калонію №3.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя