Крывы рог і Херсон пацярпелі ад расейскіх ракетаў

Раніцай 31-га ліпеня Расея нанесла ракетныя ўдары адразу па некалькіх местах Украіны. Пацярпелі жылыя будынкі і адукацыйныя ўстановы.
У горадзе Крывы Рог адна з ракет трапіла ў будынак мясцовага ўніверсітэту. Пад заваламі шукаюць цывільных. Другая ракета знішчыла цэлую секцыю шматпавярховага жылога будынку з чацвёртага па дзявяты паверх. Пакуль паведамляюць, што мінімум два жыхары загінулі, 34 параненыя. “Намагаемся ўратаваць як найбольш людзей. Ужо правёў размову з МУС і СБУ”, — паведаміў Уладзімір Зяленскі ў сваім тэлеграм-канале.
У Херсоне пад расейскі агонь трапіла камунальнае прадпрыемства. Папярэдне, адзін мужчына загінуў на месцы, яшчэ два параніліся. Сітуацыйны цэнтр Міністэрства абароны Украіны паведаміў, што за суткі расейскія войскі абстралялі тэрыторыю дзевяці абласцей Украіны.