Палітвязня Аляксея Кудасава, асуджанага да 11 гадоў калоніі, зноў будуць судзіць
25-гадовага Аляксея затрымалі 1 ліпеня 2021 года ў Менску. Яго абвінавацілі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэка і асудзілі да 11 гадоў калоніі. Паводле інфармацыі праўладнага тг-канала, Кудасава судзілі за распальванне сацыяльнай варожасці, абразу прадстаўнікоў улады, а таксама за арганізацыю масавых беспарадкаў і стварэнне телеграм-канала «Каскад».

Тэрмін палітвязень адбываў у ваўкавыскай калоніі № 11, дзе яго неаднаразова змяшчалі ў ШІЗА.
Стала вядома, што Аляксея зноў будуць судзіць паводле ч. 2 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання, здзейсненае паўторна). Справу разгледзяць у закрытым рэжыме ў Гомельскім абласным судзе 3 жніўня, працэс будзе весці суддзя Вадзім Бобыраў.
Падтрымаць палітвязня: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, Аляксей Фірдаўсавіч Кудасаў.
вясна