Палітзняволенную актывістку Алену Гнаук перавялі ў жаночую калонію ў Зарэччы



У Чыгуначным раёне Гомеля 28 красавіка агучылі прысуд па трэцяй крымінальнай справе супраць пружанскай актывісткі — 1 год пазбаўлення волі. Канчатковы тэрмін пакарання складае 2 гады і 11 месяцаў зняволення.

Гэтым разам Алену абвінавацілі паводле арт. 411 КК за „злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай калоніі”. Вядома, што ў жаночай калоніі яе часта адпраўлялі ў ШІЗА, а таксама змяшчалі на некалькі месяцаў у ПКТ.

Стала вядома, што нядаўна Алену перавялі ў жаночую калонію № 24 у Зарэччы. У гэтай калоніі ўтрымліваюцца яшчэ Вікторыя Кульша і Паліна Шарэнда-Панасюк, на якіх увесь час жорстка цісне адміністрацыя.

Падтрымаць жанчыну: ПК № 24. 247526, вул. Вытворчая, 44, г. п. Зарэчча, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць, Алена Пятроўна Гнаук.

вясна