За месяц у Беларусі патанулі 66 чалавек



Па дадзеных Таварыства выратавання людзей на вадзе за мінулы ліпень на вадаёмах краіны патанула 66 чалавек, з якіх трое дзяцей. У 45% ахвяры знаходзіліся нападпітку і ў 80% здарэнні адбыліся ў месцах нявызначаных для купання.

Па словах ратавальніка, як паказвае практыка – большасць грамадзян не ведае, як паводзіць сябе ў нестандартнай сітуацыі ў вадзе:

Многія нават не разумеюць, як дзейнічаць у той ці іншай сітуацыі, бо гэта таксама цэлая навука. Пачынаюць барахтацца з апошніх сілаў, каб выбрацца на бераг. Найчасцей з-за гэтага чалавек губляе вельмі шмат сілаў, якія маглі б прыдацца. Не трэба супраціўляцца, а паціху плысці і ашчаджаць сілы, трымацца на вадзе, каб пасля паступова выбрацца на бераг.

Па інфармацыі ратавальнікаў, ахвяр за ліпень магло быць у разы болей. Выратаваць атрымалася 44 чалавекі, з якіх 12 непаўнагадовыя.

Беларускае Радыё Рацыя