Затрымалі яшчэ аднаго чалавека з фільму Мікалая Мамінава аб пратэстах
Сілавікі заявілі, што затрымалі яшчэ аднаго чалавека з дакументальнага фільма Мікалая Мамінава аб пратэстах, апублікаванага на літоўскім рэсурсе Delfi.lt. Здымаць відэа з затрыманым прыехаў прапагандыст Азаронак. З затрыманым таксама выклалі фотаздымак на фоне ўкраінскага і бел-чырвона-белага сцягоў.
Вядома ўжо як мінімум пра траіх затрыманых пасля выхаду фільма. Таксама ў запісаным сілавікамі відэа гаворыцца, што пасля выхаду фільму “высветленыя 15 раней невядомых асоб”.
Літоўскае выданне Delfi.lt 24 ліпеня выклала на сваім YouTube-канале дакументальны фільм пра беларускія пратэсты 2020 года “Хроніка сучаснасці” Мікалая Мамінава. Твары людзей у ім не былі схаваныя. Праз пару гадзін да фільму абмежавалі доступ, але ГУБАЗіК паспеў яго захаваць.
Беларускае Радыё Рацыя
