Раману Бандарэнку 1-га жніўня споўнілася б 34 гады…
Сёння споўнілася б 34 гады Раману Бандарэнку – мастаку, удзельніку пратэстаў супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 2020 году. Раман быў збіты невядомымі, якія зразалі бел-чырвона-белыя стужкі ў двары дому па вуліцы Чарвякова, меркавана, сілавікамі. Ён памёр у шпіталі 12-га лістапада 2020 года.
Успамінае былая палітзняволеная Вольга Класкоўская:
-У камеру да нас прывялі праз нейкі час Дар’ю Чульцову. Яе арыштавалі пазней, чым мяне. І яна мне паведаміла больш падрабязна пра гэтую трагедыю – як Раман выйшаў, як яго збілі, як лекараў пакаралі і журналістку. І як беларусы выйшлі пасля на акцыі памяці, плакалі, трымалі яго партрэты, кветкі.
У 2022 годзе Раман Бандарэнка пасмяротна ўзнагароджаны Медалём Ордэна Пагоні Рады БНР.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя


