2 жніўня ў Кіеве развіталіся з байцом батальёна “Волат”
2 жніўня ў Кіеве развіталіся з байцом батальёна “Волат”, пра гэта паведаміў у сваім тэлеграм-канале полк Каліноўскага. Фота з пахавання байца апублікавала прэс-служба ПКК.

“Сёння Полк Каліноўскага развітаўся з героем з батальёна “Волат”, які загінуў за нашу з вамі свабоду. Мы правялі ў апошні шлях чалавека, які аддаў самае каштоўнае за свае ідэалы – сваё жыццё. Яго смерць назаўжды будзе ўпісана ў гісторыю Украіны і новай Беларусі. Жыве Беларусь! Слава Украіне!” – гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, што 31 ліпеня стала вядома пра гібель ва Украіне пецярых беларускіх добраахвотнікаў: чатырох каліноўцаў (адзін з батальёна “Волат” і трое з батальёна «Літвін») і аднаго ваяра аб’яднання “Пагоня”. Іх імёны не раскрываюцца ў мэтах бяспекі іх родных.
