Затрымалі Алеся Сакалуху



Пра затрыманне пратэстанцкага верніка Алеся Сакалухі паведамілі ягоныя сябры ў сацсетках.

Паводле наяўнай інфармацыі, Алеся выклікалі 2 жніўня на допыт у Следчы камітэт, а адтуль ён не выйшаў. Кажуць, што бацьку аднагадовага сына змясцілі на 10 сутак у Ізалятар часовага ўтрымання на Акрэсціна.

У чым яго абвінавацілі — пакуль невядома.