Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі яшчэ адну дзяўчыну з фільма DELFI



На «пакаяльным відэа» дзяўчына кажа, што ўдзельнічала ў акцыі пратэсту ў 2020-ым годзе — а менавіта, стаяла на дарозе з плакатам. Паводле сілавікоў, кадры з дзяўчынай знайшлі ў фільме DELFI пра беларускія пратэсты.

Гэта ўжо як мінімум 4-ты чалавек, затрыманы пасля выхаду фільма, паведамляе Вясна.

Фільм «Хроніка сучаснасці» аб паслявыбарных пратэстах з незаблюрленымі асобамі пратэстоўцаў выйшаў на ютуб-канале «RU Delfi Літва» 24 ліпеня. Праз некалькі гадзін яго выдалілі.

Праваабаронцы папярэдзілі, што відэа можа быць скарыстана сілавікамі для крымінальнага пераследу і рэкамендавалі прыняць меры засцярогі. Андрэй Стрыжак заявіў, што пасля выхаду фільма дзесяткі людзей звярнуліся па дапамогу ў BYSOL.