Сілавікі апублікавалі „пакаяльнае відэа” з гарадзенцам
Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што мужчына распаўсюджваў „экстрэмісцкія” матэрыялы і прайшоў рэгістрацыю ў чат-боце плана „Перамога”.

Па інфармацыі сілавікоў, затрыманага адправілі ў ІЧУ.
Як піша @Grodno_grab, сілавікі 31 ліпеня ўжо публікавалі відэа з затрыманнем мужчыны, але праз нейкі час яно было выдаленае. 4-га жніўня відэа загрузілі паўторна.