Кампанію з васьмі чалавек у Менску арыштавалі за лозунг „Слава Украіне”



У Ленінскім раёне Менска 9 ліпеня затрымалі сем мужчын і адну жанчыну.

Згодна з пратаколамі, менчукі „ў стане алкагольнага ап’янення прынялі ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве з мэтай публічнага выказвання сваёй нязгоды з правядзеннем спецыяльнай вайсковай аперацыі на тэрыторыі Украіны, падчас якой выкрыквалі „Слава Украіне””.

Іх затрымалі і склалі пратаколы паводле арт. 24.23 КаАП. Суды над менчукамі адбыліся на наступны дзень. Суддзі Ленінскага раёна Менска прызначылі кожнаму і кожнай па 15 сутак арышту. На судзе дапыталі і супрацоўніка міліцыі, які заўважыў „масавае мерапрыемства”. Ён пацвердзіў, што кожны пратэставаў супраць вайны.

Крыніца: t.me/viasna96