У Беларусі аб’яўлены аранжавы ровень небяспекі
Выходныя анамальна спякотныя, па краіне да плюс 33 градусаў цяпла, аб’яўлены аранжавы ровень небяспекі. Медыкі заклікаюць грамадзян пазбягаць знаходжання пад промнямі сонца, а ратавальнікі ўдвая ўзмацнілі дзяжурства каля вадаёмаў. Як паказвае практыка, грамадзяне масава накіруюцца да вады ў пошуках выратавання.

Галоўнае – адпачываць на афіцыйных пляжах і ўлічваць стан здароўя, – адзначае ратавальнік:
– Які фізічны стан многіх людзей вельмі складана сказаць, у кагосьці слабое сэрца, у кагосьці проста не хапае фізічных магчымасцяў, у кагосьці праблемы з дыханнем. Павялічанае ўтрыманне водару, ён не можа даплыць, сілы губляюцца і чалавек ідзе на дно.
За няпоўныя тры месяцы купальнага сезону на вадаёмах краіны ўжо патанула 108 чалавек, з якіх 11 дзяцей. У 43% здарэнняў – ахвяры знаходзіліся нападпітку.
Беларускае Радыё Рацыя