У Ганцавічах фарбуюць туі
Шклоўскі самазванец Лукашэнка з 30-гадовым стажам кіравання Беларуссю змог захаваць рэспубліку ў мінулым часе. Усё, што ні робіцца, на паказуху, як гэта было ў СССР. Раённы гарадок Ганцавічы, на Берасцейшчыне, таму свежы прыклад.

Камунальнікі Ганцавіч, рыхтуючыся да абласных „Дажынак”, пафарбавалі дзве засохлыя туі ў бірузовы колер. Пэўна, не было ў запасе зялёнага колеру. Таму яны адрозніваюцца ад сваіх жывых сясцёр. Праўда, на трэцюю фарбы не хапіла, „ажывілі” часткова.
Як тут не ўспомніць, як фарбавалі траву ў Савецкім Саюзе перад прыездам высокага начальства, цяпер так робіцца перад прыездам Лукашэнкі. Як у мястэчку Малеч перад прыездам Брэжнева ўлетку пасадзілі бярозы, якія паваліліся пры пасадцы верталёта. Як фарбуюцца старыя абшарпаныя дамы з боку галоўнай вуліцы, па якой праязджае Лукашэнка. І такіх анекдатычных выпадкаў не адна сотня.
Хочацца спытацца ў беларусаў, каго дурым?
Беларускае Радыё Рацыя