Анонс перадачы „Мы бачым”



На гэтым тыдні (1 жніўня) адбыўся Дзень Нараджэння Рамана Бандарэнкі – маладога чалавека, якога ў лістападзе 2020-га збілі да смерці ва ўласным двары з-за яго абароны бел-чыровона-белай сімволікі.

Нашаму карэспандэнту Марыне Савіцкай стрыечная сястра мужчыны, дызайнер Вольга Кучарэнка распавяла, якім было жыццё Рамана Бандарэнкі.

–  У дзяцінстве, напэўна, самым аб’яднаючым у нас быў яго дзень народзінаў і калі яны кожнае лета з сям’ёй прыязджалі з Ніжневартаўска ў Менск праводзіць усё лета, усе канікулы ў Менску. Мы заўжды ездзілі ў паходы, на турбазы і ўсё лета праводзілі разам. У нас быў мільён самых розных сітуацый, і гэта так аб’ядноўвала. Мы траплялі ў розныя смешныя сітуацыі, вучыліся плаваць, разбірацца ў грыбах і ягадах. Жыць вось гэтым дзікім жыццём, рыбу лавіць, плаваць на лодцы і г.д.

Успамінамі пра Рамана Вольга працягне дзяліцца ў сённяшнім выпуску праграмы “Мы бачым”. Выпуск выйдзе ў эфір на Беларускім Радыё Рацыя ў нядзелю, 6-га жніўня. Пачатак перадачы – у 16:10 па польскім часе, па беларускім – на гадзіну пазней.

Беларускае Радыё Рацыя