Былы палітвязень Аляксей Гайшун эвакуяваны з Беларусі
Аляксей — пісьменнік і перакладчык з Бабруйску, за ўдзел у пратэстах быў асуджаны да 1,5 гадоў калоніі. 29 красавіка ён выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін.

Падчас знаходжання за кратамі Аляксей напісаў тры кнігі, але ўсе чарнавікі былі знішчаныя адміністрацыяй калоніі. Цяпер былы палітвязень у бяспецы, аднаўляецца, а таксама аднаўляе свае знішчаныя творы.
Як адзначае @volhaklas, дапамогу ў эвакуацыі аказаў BYSOL.