Полк Каліноўскага развітаўся з загінулымі байцамі батальёна „Літвін”
Полк Каліноўскага развітаўся з трыма загінулымі байцамі батальёна „Літвін”. „Гэта страта і боль не толькі для байцоў палка, але і для ўсяго беларускага народа”, – гаворыцца ў паведамленні падраздзялення.
Нагадаем, 31 ліпеня паведамлялася, што чатыры байцы палка Каліноўскага з батальёнаў «Літвін» і «Волат» загінулі. Полк не называе іх імёны і пазыўныя для бяспекі сваякоў загінулых.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Полк Каліноўскага




