Праекту „Мая краіна Беларусь” споўнілася 10 гадоў
Вядомаму праекту „Мая краіна Беларусь” споўнілася 10 гадоў.

Юбілей адсвяткаваны ў Варшаве ў Музеі Вольнай Беларусі. За 10 гадоў дасягнута шмат. Але не здзейснілася мара бачыць Беларусь свабоднай. На піку змагання з дыктатурай было 250 тысячаў, зараз, на жаль, стала менш, кажа аўтар праекту Сяргей Беспалаў:
– Ідзе адпіска на жаль. Гэта не толькі МКБ тычыцца, але і ўсіх беларускіх праектаў.
Па словах блогера Сцяпана Пуцілы, хросным бацькам яго праекту стаў Сяргей Беспалаў:
– „Мая краіна Беларусь” – гэта суполка, яе заснавальнік Сяргей Беспалаў, якому я таксама хачу выказаць падзяку за тое, што ён заўжды падтрымліваў і нас, калі мы толькі пачыналі.
Мерапрыемства было цікавым і крэатыўным.
Гэта першы, але не адзіны праект Сяргея Беспалава. Сяргей абяцае ўсё зрабіць для таго, каб здзейсніць сваю мэту аб свабоднай Беларусі. Вядома, калі падпісчыкі яго падтрымаюць.







Беларускае Радыё Рацыя