У некаторых візавых цэнтрах Польшчы ў Беларусі тэхнічны збой
Нядаўна ў формах рэгістрацыі на сайце візавых цэнтраў Польшчы ў Беларусі здарыўся збой: у пункце краіны грамадзянства заяўніка замест Беларусі пачала з’яўляцца Бельгія.
-

Фота: shutterstock.com
Такую інфармацыю «Нашай Ніве» паведаміў Аляксандр Лібер, кіраўнік маніторынгавай групы Visastat.online.
Згодна з назіраннямі праекта, праблема ўзнікла яшчэ на мінулым тыдні. «Цягам некалькіх дзён гэтую сітуацыю візавыя цэнтры прапаноўвалі вырашыць даплатай 85 рублёў. Такім чынам яны змянялі прыярытэт падачы і маглі ўносіць карэкціроўкі», — расказаў Аляксандр Лібер.
«Ад сёння візавыя цэнтры (за выключэннем некаторых рэгіянальных) перасталі прымаць дакументы з памылкай у краіне грамадзянства. І магчымасці даплаціць за карэкціроўку больш няма», — кажа Аляксандр Лібер.