За некалькі дзён ахвярамі вады сталі дзевяць чалавек
За першы жнівеньскі тыдзень у краіне ахвярамі вады сталі дзевяць чалавек, – паведамляюць у Таварыстве выратавання людзей на вадзе. Выратаваць атрымалася сем грамадзянаў, з якіх двое непаўнагадовыя.

Па словах ратавальніка, улетку дзеці павінны быць пад пільнай увагай дарослых:
– Сачыце за тым, як бавяць час дзеці. Навучыце іх плаваць, навучыце іх трымацца на вадзе, распавядзіце пра небяспеку, каб яны разумелі, як дзейнічаць у той ці іншай сітуацыі. Любыя правілы трэба нагадваць. Калі мы адзін раз прачытаем правілы дарожнага руху, то гэтага напэўна будзе недастаткова. Недзе трэба на практыцы паказаць, недзе трэба разам з дзіцём прайсці, што вуліцу трэба пераходзіць так. Тут таксама адпаведна, калі бацькі могуць сур’ёзна займацца сваім дзіцём, яны яго навучаць.
Па дадзеных ратавальнікаў, за тры месяцы сёлетняга купальнага сезону ў краіне патанула 117 чалавек, з якіх 11 непаўнагадовыя.
Беларускае Радыё Рацыя