Міліцыянты палічылі „экстрэмісцкім” фотаздымак прэзідэнта Польшчы



Паведамлялася, што ў дачыненні да рагачоўскага актывіста Дзяніса Дашкевіча быў складзены адміністрацыйны пратакол за „распаўсюд у інтэрнэце прадукцыі, якая прапагандуе экстрэмісцкую дзейнасць” — на адным з фотаздымкаў, які зацікавіў сілавікоў, прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда на фоне бел-чырвона-белага сцяга.

Аказался, што гэта фотаздымак 2016 года з афіцыйнага мерапрыемства з нагоды Дня вугорска-польскага сяброўства ў будынку Вігада ў Будапэшце. Ззаду прэзідэнта Польшчы не БЧБ-сцяг, а проста сімволіка гэтага мерапрыемства.

Крыніца: t.me/viasna96