Больш за тры тысячы беларусаў рэпрэсавана за мірныя пратэсты 2020 года



Мінімум 3 645 беларусаў за тры гады пасля выбараў 2020-га  прайшлі праз крымінальны пераслед за свае перакананні і палітычныя погляды. Паведамляюць праваабаронцы.

Сёння 1494 асобы прызнаныя палітзняволенымі і знаходзяцца за кратамі. Яны асуджаныя па так званых палітычных артыкулах.

Усяго ж за тры гады 2430 чалавек прызнаваліся палітзняволенымі. Пад амністыю за гэты час патрапілі толькі 6 чалавек, яшчэ 33 былі памілаваныя.

Не менш за 1440 былі асуджаныя па „народным” артыкуле 342 КК за ўдзел у акцыях пратэсту. За абразу Лукашэнкі рэпрэсавалі мінімум 528 чалавек.

Не дачакаліся свабоды і загінулі ў турме Алесь Пушкін, Вітольд Ашурак, Мікалай Клімовіч.