Сезон нарыхтоўкі дзікаросаў дадае праблем не толькі ратавальнікам
Сезон нарыхтоўкі дзікаросаў дадае праблем не толькі ратавальнікам, якія амаль штодня ладзяць па некалькі пошукавых аперацый грамадзян, што заблукалі ў лясах. Турботы ёсць і ў медыкаў у сувязі з павелічэннем колькасці атручванняў грыбамі. За няпоўныя два месяцы ўжо 17 чалавек былі шпіталізаваныя з такім дыягназам.

Ёсць месцы, дзе нават ядомыя грыбы – нясуць небяспеку здароўю, нагадвае лекарка:
– Не збіраць грыбы побач з дарогамі, у разнастайных палосах. Не збіраць грыбы ў месцах адпачынку насельніцтва, у лесапаркавых зонах, прыродных парках. Магчыма там апрацоўваюць расліны разнастайнымі аграхімікатамі для абароны гэтых раслін ад хвароб ці шкоднікаў. Грыбы, як бялковы прадукт, могуць усё гэта ўсмоктваць і нават самы карысны ядомы грыб можа апынуцца няякасным і пагоршыць стан здароўя.
Медыкі адзначаюць, што самы востры перыяд атручванняў грыбамі – гэта традыцыйна верасень-кастрычнік. Так летась на гэтыя месяцы выпадае 50 такіх здарэнняў і ў дзвюх выпадках вынік быў смяротным.
Беларускае Радыё Рацыя