Сяргей Бяспалаў: Трэба ўсёй грамадою вельмі шмат папрацаваць для вольнай Беларусі



Вядомы беларускі блогер Сяргей Бяспалаў у сваёй творчасці выбраў вольную Беларусь і працуе на яе карысць ужо 10 гадоў. Першы яго праект называўся «Мая краіна Беларусь», цяпер мае і іншыя праекты.

За ім ганяліся спецслужбы, але ён іх абыграў і аказаўся за мяжой, – кажа Сяргей Бяспалаў:

Прыйшлі да мяне з КДБ. Спрабавалі мяне злавіць. Але яны не даведаліся, што я знаходжуся ў доме, і таму яны сышлі. Потым яны яшчэ прыходзілі, шмат вобшукаў рабілі. І пасля таго як затрымалі Ігара Лосіка, я зразумеў, што трэба «валіць». Бо пытанне часу, калі прыйдуць за мной. Адзінае я думаў, што ў мяне яшчэ ёсць час. Але аказалася, што часу было не шмат, на наступны дзень ужо прыйшлі кэдэбэшнікі.

Паводле Сяргея Бяспалава, ён не паставіў свой аўтамабіль ля дома, дзе жыў, таму яны сышлі, а Сяргей з´ехаў. Ён працягвае працаваць. Хутка з´явіцца новы праект чыста на беларускай мове. На думку Сяргея, трэба ўсёй грамадою вельмі шмат папрацаваць для вольнай Беларусі, і мары спраўдзяцца.

Цалкам размова:

Беларускае Радыё Рацыя