Улады знішчылі некалькі памятных таблічак на польскіх пахаваннях у Гародні



Улады знішчылі некалькі памятных таблічак на польскіх пахаваннях у Гародні. Гэта адбылося пасля настойлівых патрабаванняў вядомай прарасейскай актывісткі Вольгі Бондаравай. Яна паказала сляды знішчэння ў сваім тэлеграм-канале, піша “Радыё Свабода”.

На вайсковых могілках у Гародні ёсць пахаванні польскіх, нямецкіх і расейскіх салдатаў. Польскія адносяцца да савецка-польскай вайны, іншыя да Першай сусветнай. Таксама на могілках пастаўлены помнік рэпрэсаваным польскім афіцэрам з памятнай таблічкай, аднак цяпер таблічку знялі, прыкрыўшы гэтае месца вянком.

Раней рэжым Лукашэнкі знішчыў некалькі польскіх пахаванняў, пераважна на Гарадзеншчыне.

Беларускае Радыё Рацыя