У Магілёве будуць судзіць эколага Ганну Скрыган



Суд над навукоўцай-эколагам Ганнай Скрыган пачнецца 21 жніўня і будзе праходзіць у закрытым рэжыме, паведамляе Mayday team. 

Жанчыну абвінавачваюць па артыкуле аб распальванні варожасці. Падрабязнасці крымінальнай справы невядомыя. Ганна Скрыган — кандыдатка геаграфічных навук, былая кіраўніца магілёўскага аддзялення міжнароднага аб’яднання «Экапраект». Удзельнічала ў навуковых канферэнцыях, звязаных з экалогіяй і ўрбаністыкай.