Анонс праграмы „Маніфест”: Сяржук Доўгушаў пра „Дом Творцаў”
У Варшаве пачалася музычная рэзідэнцыя „Дома Творцаў”, прысвечаная гурту „Irdorath”. Лідары калектыву 2 гады адбылі ў калоніі за музычную падтрымку беларускіх пратэстаў. Таксама былі пакараныя і іншыя ўдзельнікі бэнду і іх сябры-аднадумцы.

Пра рэзідэнцыю, творчасць Irdorath за кратамі і не толькі нашаму карэспандэнту Марыне Савіцкай распавёў заснавальнік „Дома Творцаў” Сяржук Доўгушаў.
Пра арт-рэзідэнцыю, любоў да фальклору і прэзентацыю зборніка “Бяседныя песні” Сяржук Доўгушаў распавядзе ў аўтарскім праекце Марыны Савіцкай „Маніфест”.
Праграма выйдзе ў суботу, 12-га жніўня, у 16:06 па польскім часе (альбо 17:06 па беларускім).
Беларускае Радыё Рацыя